Супрацоўнік "Беларусьфільма" напісаў Лукашэнку аб жахлівым становішчы кінастудыі

Супрацоўнік "Беларусьфільма" напісаў Лукашэнку аб жахлівым становішчы кінастудыі

У Адміністрацыю прэзідэнта звярнуўся супрацоўнік кінастудыі "Беларусьфільм". Ён напісаў пра "жудаснае фінансава-эканамічнае становішча кінастудыі". Супрацоўнік заявіў, што гаворыць ад імя ўсяго калектыву, але подпісаў пад лістом няма. Аўтар заяўляе, што ўсе баяцца за свае месцы, паведамляе tut.by.

У лісце гаворыцца, што крэдыторская запазычанасць прадпрыемства ў некалькі разоў перавышае дэбіторскую, а сумы налічваюцца мільярдамі недэмінаваных рублёў. Аўтар піша, што невялікія заробкі выплочваюцца нясвоечасова — з затрымкамі па два тыдні і больш. Заробкі за ліпень кінастудыя заплаціла толькі дзякуючы ўзятаму крэдыту пад заклад маёмасці.

Супрацоўнік занепакоены тым, што кінастудыя здымае вельмі мала фільмаў. Акрамя таго, у лісце гаворыцца, што рэканструкцыя кінастудыі, якая вядзецца з 2007 года, чарговы раз прыпынілася з-за недахопу сродкаў. Аўтар ліста просіць Аляксандра Лукашэнку "прыняць неадкладныя меры па выратаванні" Беларусьфільма "ад бяздарнага знішчэння".

Дырэктар кінастудыі Ігар Поршнеў кажа, што чуў пра ліст, але не чытаў яго. Ён пацвердзіў, што на кінастудыі ёсць пэўныя цяжкасці. Дырэктар кажа, што заробкі, бывае затрымоўваюцца на адзін-два дні, але Мінкульт і Мінгарвыканкам дапамагаюць вырашыць праблемы з крэдыторамі і фінансаваннем. Па словах Поршнева, рэканструкцыя кінастудыі ідзе ў адпаведнасці з планам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі