Суседнія з Беларуссю краіны супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС
Такую заяву 15 ліпеня зрабіла адказны сакратар Грамадскай экалагічнай экспертызы беларускай АЭС Таццяна Новікава. Гэта стала адказам на вынікі дзяржаўнай эскпертызы, якія агучыў начальнік упраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Мінпрыроды Аляксандр Андрэеў. Па яго словах, у суседніх краінаў не было пытанняў па выніках дзяржаўнай экалагічнай экспертызы пра ўздзеянне будучай АЭС на навакольнае асяроддзе.
Прадстаўнікі Грамадскай экалагічнай экспертызы беларускай АЭС удзельнічалі амаль ва ўсіх слуханнях, што праходзілі ў суседніх краінах. Яны сцвярджаюць, што прэтэнзіі былі з боку Літвы, Аўстрыі і Ўкраіны. Таксама ёсць афіцыйная рэакцыя Літвы, якая выказалася катэгарычна супраць будаўніцтва АЭС на Астравецкай пляцоўцы.
Новікава: "Сёння мы можам сказаць і пацвердзіць, што ў суседніх краінаў ёсць заўвагі. У нас ёсць дакументы, якія таксама мае ўлада. Яны былі агучаныя некалькі разоў Украінай, Аўстрыяй і Літвой на афіцыйным узроўні. Мы лічым, што гэтая заява не адпавядае рэчаіснасці і кажа пра некампетэнтнасць асобаў, якія прымаюць рашэнні па дзяржаўнай экспертызе".
Таццяна Новікава таксама заявіла, што беларускія ўлады мусяць прыняць да ўвагі вынікі грамадскай экспертызы. Яны былі зробленыя на аснове афіцыйных дакументаў і пацвердажаныя экспертамі літоўскага інстытута фізікі і аўстрыйскага інстытута экалогіі, які праводзіў незалежную экспертызу праекта.