Сустрэча з ананімным кандыдатам. Як дзяржаўныя СМІ асвятляюць мясцовыя выбары

Сустрэча з ананімным кандыдатам. Як дзяржаўныя СМІ асвятляюць мясцовыя выбары

Сустрэча выбарцаў з кандыдатам у дэпутаты Мінгарсавета прайшла ў суботу ў сталічнай гімназіі №4. Пра гэтае мерапрыемства паведаміла выданне Мінгарвыканкама "Минский курьер"

"На мерапрыемства прыйшлі ў асноўным педагогі ўстановы адукацыі і бацькі навучэнцаў — каля 100 чалавек. Перад імі і выступіў кандыдат у дэпутаты Мінгарсавета 28-га склікання па Кунцаўшчынскай выбарчай акрузе. Ён павітаў прысутных на матчынай мове, пасля чаго пацікавіўся, на якой мове лепш правесці сустрэчу. Бо гімназія №4 — беларускамоўная.

"Па-беларуску!" — пачулася ў адказ з розных канцоў залы. Кандыдат у дэпутаты пачаў свой аповед з таго, што таксама навучаўся ў беларускай школе і аднолькава добра валодае дзвюма дзяржаўнымі мовамі", — распавядаецца ў газеце.

Праўда, прозвішча кандыдата так і застаецца загадкай для чытача: у артыкуле яно ні разу не ўзгадваецца. 

Па Кунцаўшчынскай выбарчай акурузе №34 балатуецца Мікіта Семяненка — ён набыў вядомасць, калі выбаркам знайшоў у яго няісную кватэру. Еўрарадыё спыталася ў Мікіты, ці не ён праводзіў гэтую сустрэчу. Семяненка распавёў, што гэта была яго канкурэнтка — дырэктара школы №41 Ірына Дрозд. З якой прычыны дзяржаўнае выданне вырашыла праігнараваць не толькі імя, але і пол кандыдаткі, Семяненка не ведае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі