Сусветная метэаралагічная арганізацыя — пра станоўчы эфект COVID-19 для прыроды

Сусветная метэаралагічная арганізацыя — пра станоўчы эфект COVID-19 для прыроды

Сусветная метэаралагічная арганізацыя заявіла пра станоўчы эфект COVID-19 для прыроды нашай планеты. Паводле папярэдніх ацэнак, выкіды вугляроду ў гэтым годзе скароцяцца на 6%. Прадказальна на сітуацыю паўплываюць уведзеныя меры самаізаляцыі з-за каранавіруса — істотна зменшацца шкодныя выкіды ад прамысловасці, транспарту. Раней навукоўцы ўжо паведамлялі, што ў апошнія месяцы паветра на Зямлі становіцца ўсё больш чыстым.

Праўда, генсек СМА Петэры Таалас кажа, што гэтага недастаткова, каб вырашыць праблему глабальнага змянення клімату. Ён зрабіў невясёлы прагноз: "Хоць COVID-19 выклікаў сур'ёзны міжнародны крызіс у галіне аховы здароўя і эканомікі, няздольнасць вырашыць праблему змены клімату можа пагражаць дабрабыту людзей, экасістэмам і эканоміцы на працягу стагоддзяў".

На 23 красавіка ў свеце зафіксавана 2 млн 628,5 тысяч выпадкаў COVID-19, памерлі 183,4 тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі