Сусветны банк ухваліў стварэнне новага фонду для Украіны, РФ была супраць

Сусветны банк 

Сусветны банк 

Выканаўчы савет Сусветнага банка адобрыў стварэнне фінансавага пасрэдніцкага фонду для падтрымкі Украіны. Уклад у гэты Фонд унясуць ЗША, Канады і Японіі. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з рашэннем. Крыніцы таксама расказалі, што адзінай краінай, якая выступіла супраць, была Расія.

Мяркуецца, што новы фонд дапаможа выканаць абяцанне краін Вялікай сямёркі (G7) даць Украіне да канца года да 50 мільярдаў долараў дадатковага фінансавання. Дакладныя сумы, якія ўнясуць ЗША, Японія і Канада, пакуль не вызначаны. Аднак вядома, што на рахунак фонду будуць пералічаны працэнты па замарожаных расійскіх актывах.

Нагадаем, у сераду 9 кастрычніка паслы краін Еўрасаюза ўзгаднілі механізм выдзялення Украіне крэдыту на 35 мільярдаў еўра з пагашэннем за кошт даходаў ад замарожаных актываў Расіі. Гэтая сума з'яўляецца часткай крэдытнай лініі краін G7. Цяпер гэты крэдыт яшчэ павінен ухваліць Еўрапарламент. Адзначым, што з 2022 года (пачаткі вайны Расіі супраць Украіны) у ЕС былі заблакаваныя актывы Цэнтрабанка РФ на 220 мільярдаў еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі