Змена рыторыкі Пентагона: ад абароны Украіны да яе перамогі ў вайне
Украінскія вайскоўцы
ЗША аб'явілі новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на 375 мільёнаў долараў. У яго ўваходзяць "зброя класа "паветра-зямля", боепрыпасы для ракетных сістэм і артылерыі, бронетэхніка і супрацьтанкавыя ўзбраенні" (у тым ліку боепрыпасы для артылерыі калібра 105 мм і 155 мм, і HIMARS). Пастаўкі будуць здзяйсняцца са складоў Мінабароны Злучаных Штатаў.
Ваенны эксперт, афіцэр Арміі абароны Ізраіля Ігаль Левін звяртае ўвагу на змену рыторыкі Пентагона. Звычайна паведамлялася, што дапамога прызначана "для задавальнення неадкладных патрэбаў Украіны на полі бою і абароны ад расійскай агрэсіі". На гэты ж раз гаворка ідзе пра "падтрымку, неабходную для перамогі ў вайне".
Па звестках Reuters, у чацвер ЗША плануюць аб'явіць новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на $8 млрд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.