Сусветныя біржавыя індэксы падскочылі на навінах з ЗША
Перамога над дэфолтам і часовы бюджэтны кампраміс, якога дасягнулі дэмакраты і рэспубліканцы, ажывілі фінансавыя рынкі.
Фондавы індэкс Dow Jones Industrial Average на станоўчай інфармацыі са Злучаных штатаў падскочыў амаль на 200 пунктаў. На 19:28 па маскоўскім часе яго павышэнне склала 186,88 пункта (1,2%).
Standard & Poor's 500 вырас на 1,2%, а Nasdaq Composite — на 1, 3%, піша інфармагенцтва “Interfax”.
Нагадаем, удзень 16 кастрычніка лідары дэмакратаў і рэспубліканцаў у сенаце ЗША нарэшце дасягнулі пагаднення па бюджэце і столі дзяржаўнай пазыкі. Да дэфолта заставаўся адзін дзень.
Фота: "РИА "Новости".