"Сведкі Іеговы" адмаўляюць датычнасць да смерці падлетка ў Рэчыцы

"Сведкі Іеговы ва ўсёй Беларусі глыбока ўзрушаныя тым, што здарылася. Гэта стала поўнай нечаканасцю для ўсіх, хто ведаў маладога чалавека. Мы выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім", — гаворыцца ў паведамленні. 

Рэлугійная суполка выказвае шкадаванне, што некаторыя СМІ звязалі самагубства 16-гадовага хлопца з веравызнаннем сям'і. "Сведкі Іеговы" падкрэсліваюць, што згодна з Бібліяй, самагубства — гэта цяжкі грэх.

Як паведамляла Еўрарадыё, пра смерць рэчыцкага падлетка стала вядома днямі. Паводле папярэдняй інфармацыі, падлетак скончыў жыццё самагубствам. Абшчына знаходзілася праз дарогу ад яго дома і ён пайшоў туды наводзіць парадак. Праз пару гадзінаў айчым хлопца не змог трапіць у замкнёнае знутры памяшканне. Калі дзверы адчынілі, падлетак ужо не жыў.

Прычыны здарэння невядомыя. Мяркуецца, што 16-гадовы хлопец мог перажываць праз нейкія дзіцячыя забавы, якія адзінаверцы лічылі грахоўнымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі