Свет чакае голад? Невыяўныя наступствы вайны ва Украіне

Пшаніца / pixabay
Пшаніца / pixabay

Каля 218 мільёнаў чалавек могуць стукнуцца з голадам сёлета, расказаў намеснік дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі з'яднаных нацый Маўрыцыа Марціна.

Гэта адно са шматлікіх наступстваў вайны ва Украіне. Як мінімум 6 мільёнаў тон пшаніцы і 14 мільёнаў тон кукурузы заблакаваны ва ўкраінскіх партах. Краіны ЕЗ экспартавалі з Украіны адной толькі пшаніцы на 5,4 млрд еўра.

“Для краін у стадыі развіцця сітуацыя значна больш далікатная і трывожная”,сказаў Марціна ў інтэрв'ю італьянскаму выданню Corriera della Sera.

Як мінімум 36 з 55 краін з харчовым крызісам залежаць ад украінскага і расійскага экспарту пшаніцы.

Марціна адзначыў і іншую праблему, з якім стукнулася сельская гаспадарка — цэны на ўгнаенні. Калі яны будуць заставацца гэтак жа высокімі, гэта скароціць ураджайнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі