Светлагорскага святара, які здзейсніў ДТЗ, чакае царкоўны суд

Светлагорскага святара, які здзейсніў ДТЗ, чакае царкоўны суд

У Светлагорску праваслаўны святар стаў вінаватым у дарожна-транспартным здарэнні і цяпер апроч буйнога штрафу і пазбаўлення правоў яго чакае царкоўны суд. Як перадае тэлеканал Ранак, здарэнне адбылося 25 лютага. Святар на аўтамабілі Daewoo Nexia “дагнаў” Mercedes. Хоць бацюшка і выглядаў нецвярозым, ён адмовіўся ад медыцынскага агляду. За гэта яго аштрафавалі на 50 базавых велічынь.

Таксама стала вядома, што ў святара на чатыры гады адабралі правы, а цяпер ён чакае яшчэ і царкоўнага суда. Звычайнае дысцыплінарнае пакаранне для святароў — перавод на іншае месца служэння або пазбаўленне права праводзіць набажэнства. Самае строгае пакаранне — пазбаўленне сану.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі