Святлана Алексіевіч прыехала ў Літву без візы, але на дыпламатычным аўто

Святлана Алексіевіч прыехала ў Літву без візы, але на дыпламатычным аўто

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч прыехала ў літоўскі Панявежыс. Акторы мясцовага драматычнага тэатра запрасілі нобелеўскую лаўрэатку на прэм'еру спектакля "Чарнобыльская малітва", пастаўленага па яе кнізе.

Як паведамляе Радыё "Свабода", пісьменніцу чакалі ў Вільні ў пятніцу. І кiраўнiк панявежыскага драмтэатру імя Юозаса Мiльтынiса быў вельмі здзіўлены, калі Алексіевіч так і не прыехала.

Высветлiлася, што пiсьменнiца не паспела падаць дакументы на вiзу. У справу ўмяшаўся мiнiстр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Па яго просьбе Алексіевіч прывезлi з Мінску ў Панявежыс на машыне лiтоўскай амбасады ў Беларусi.

Дарэчы, пiсьменьнiца падкрэсліла, што ездзiць не на ўсе прэм’еры, пастаўленыя паводле яе твораў. Аднак ад запрашэння ў Панявежыс яна не магла адмовiцца, бо тэатр меў вялікую вядомасць яшчэ ў яе студэнцкія гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі