Святлана Алексіевіч стала чэмпіёнам грамадзянскай супольнасці (фота)
Вечарам 15 студзеня Асамблея НДА правяла 7-ю цырымонію уручэння прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”. Кожная з 9 намінацый мела па некалькі прэтэндэнтаў (нават да шасці). Пераможцамі сталі:
Грамадзянскі лідар году — Святлана Алексіевіч
Крэатыў году — Стрыт-арт фэст Urban Myths
Гарбуз году (антыпрэмія) — Міністэрства інфармацыі (за знішчэнне накладу кнігі Віталя Сіліцкага)
Лепшы сайт НДА — adukacyja.info
Журналіст году — Антон Матолька
Рэгіянальная падзея — Кампанія па абароне берага возера Балдук у Пастаўскім раёне
Новая ініцыятыва году — Серыя перфомансаў у падтрымку інвалідаў
Партнёрства году — “Гуманітарны маршрут Беларусь — АТО”
Кампанія году — Кампанія салідарнасці з кадэтамі Ястрамбельскай школы-інтэрната