Сям’і ўцекачоў з Луганска дазволілі забраць сына з сацыяльнага прытулку
Сям’і ўцекачоў з Луганска дазволілі забраць сына з сацыяльнага прытулку. Сямігадовы Святаслаў вымушаны быў правесці там без бацькоў больш за месяц. Сына ў Святланы і Аляксандра Яцэнка інспектар па справах непоўнагадовых забрала на падставе таго, што "яго жыццё знаходзілася ў небяспецы". Калі інспектар у суправаджэнні ўчастковага прыйшла ў кватэру ў мястэчку Адэльск, то бацькі былі нападпітку. Спецыяльная камісія прыняла рашэнне накіраваць дзіцё ў сацыяльны прытулак у вёсцы Лойкі.
“Акурат сёння было пасяджэнне ў райвыканкаме камісіі па справах непаўнагадовых і было прынятае рашэнне аддаць нам сына. Муж за ім паехаў ужо, а вось ― на працы”, ― распавяла Еўрарадыё Святлана Яцэнка.
Сям’я Яцэнка прыехала ў Беларусь з Луганска два гады таму. Уладкаваліся ў мястэчку Адэльск у Гродзенскім раёне. Святлана і Аляксандр працавалі ў мясцовым селгаспрадпрыемстве, сын хадзіў у другі клас адэльскай школы. Але зараз перад перасяленцамі стаіць перспектыва непрадбачанага вяртання ва Украіну. Справа ў тым, што калі сына забіралі з сям’і, бацькі супраціўляліся, за што атрымалі адміністрацыйнае пакаранне. У Аляксандра гэта другое адміністрацыйнае правапарушэнне і яму прадпісана пакінуць Беларусь да 20 лістапада. Яцэнка плануе абскардзіць гэтае рашэнне.