Сямігадовы гродзенец пашкодзіў чатыры аўтамабілі з дапамогай татавай машыны

Сямігадовы гродзенец пашкодзіў чатыры аўтамабілі з дапамогай татавай машыны

Віноўнікам значнага ДТЗ на вуліцы Дамброўскага ў Гродне стаў сямігадовы хлопчык, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Хлопчык ведаў, куды бацька кладзе ключы ад аўто. Увечары малы ўзяў іх і пайшоў гуляцца ў машыне. У бацькавым "Опелі" яму стала горача, таму дзіця вырашыла адчыніць акно. Каб уключыць электрычныя шклопад'ёмнікі, хлопчык павярнуў ключ у замку запальвання.

Як выявілася, машына была пакінутая на перадачы, таму яна завялася і паехала, піша БЕЛТА. У выніку пацярпелі некалькі аўтамабіляў, якія стаялі ў двары. Два "Форды" і "Пежо" атрымалі нязначныя пашкоджанні. Дасталася таксама і "Опелю", на якім ехаў малалетні "кіроўца".

Сам "вінаваўца ДТЗ" кажа, што не збіраўся заводзіць аўтамабіль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі