Сярэдні налічаны заробак у Беларусі за месяц зменшыўся на 10 рублёў

Сярэдні налічаны заробак у Беларусі за месяц зменшыўся на 10 рублёў

Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў у Беларусі за месяц зменшыўся яшчэ на 10 рублёў. Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у кастрычніку ён склаў 722,9 рубля (гэта 378 долара ў эквіваленце па тагачасным курсе). У верасні ён складаў 732,9 рубля, у жніўні — 750,3 рубля.

Рэальны заробак (з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) у кастрычніку 2016-га ў параўнанні з кастрычнікам 2015 года зменшыўся на 5%. Зніжэнне рэальнага заробку ў гадавым вымярэнні назіраецца ў нашай краіне ўжо больш за паўтары гады, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі