Сярэдні памер хабару ў Бабруйску — амаль 4,5 тысячы долараў

Сярэдні памер хабараў, выяўленых у Бабруйску ў 2008 годзе, склаў 4420 долараў. Пра гэта паведаміў начальнік бабруйскай міліцыі падчас сустрэчы ў адзіны дзень інфармавання, які па ўсёй вобласці быў прысвечаны барацьбе з карупцыяй.
За мінулы год выяўлена 35 карупцыйных злачынстваў, з іх у будаўніцтве - 13, у прамысловасці - 7, гандлі - 5, органах дзяржаўнага кіравання - 4, адукацыі - 3, лясной гаспадаркі - 3. Агульная шкода дзяржаве нанесеная на суму 1,2 мільярда рублёў.

Па ўсёй вобласці агульная шкода дзяржаве, нанесеная карупцыйнымі злачынствамі, склала 4,9 мільярда рублёў. А сярэдні памер хабараў — 1,5 тысячы долараў. Судамі вобласці за хабары асуджаныя 170 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі