Сярэдні заробак беларусаў за жнівень вырас на 4,5 рубля

Сярэдні заробак беларусаў за жнівень вырас на 4,5 рубля

Сярэдні налічаны заробак у Беларусі за жнівень 2016 года склаў 750,3 рубля, паведамляе Белстат. У ліпені сярэдні заробак быў роўны 745,8 рубля. Такім чынам, рост за месяц склаў 4,5 рубля.

Налічаны сярэдні заробак рабочых і служачых у жніўні ў параўнанні з ліпеенм вырас на 3,7 рубля і склаў 751,8 рубля.

Найбольшыя заробкі сярод жыхароў краіны маюць мінчукі — 1 022,8 рубля. І гэта пры тым, што сярэдні заробак у сталіцы ў параўнанні з ліпенем знізіўся на 14,4 рубля. Дарэчы, у астатніх рэгіёнах сярэднія заробкі выраслі.

Найніжэйшы сярэдні заробак у жніўні быў у Магілёўскай вобласці — 645,3 рубля (у ліпені — 638,5).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі