Сярэдні заробак за ліпень у Беларусі вырас на 39,3 рубля
Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе, што сярэдні заробак за ліпень 2021 года ў Беларусі склаў 1471 рубель 70 капеек. Заробак ізноў вырас у параўнанні з мінулым месяцам. На гэты раз — на 39,3 рубля.
У рэальным выражэнні (гэта значыць з папраўкай на інфляцыю) сярэдні заробак вырас на 3,7%.
У чэрвені сярэдні заробак у Беларусі быў роўны 1433 рублям 40 капейкам. Гэта было на 13,8 рубля болей, чым у траўні.
Гаворка ідзе пра намінальны налічаны сярэдні заробак. То-бок да таго, як працаўнікі выплачваюць з яе падаходны падатак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.