Сяргей Альфер у 14.00 стане госцем жывога эфіру Еўрарадыё
Эксперт у галіне выбарчага права, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер стане госцем жывога эфіру Еўрарадыё. Мы абмяркуем магчымасць правядзення рэферэндуму, які павялічыць прэзідэнцкі тэрмін да 7 гадоў. Наколькі гэта магчыма, як працэдурна павінна выглядаць і навошта цяпер гэта пачалі абмяркоўваць?
Слухайце гутарку з экспертам а 14-й пасля выпуску навінаў.