Сяргей Мартынаў сустрэнецца ў Бруселі з Саланам і Ферэра-Вальднер?

26 студзеня ў Бруселі пройдзе сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з прадстаўнікамі еўраструктур — міністрам замежных спраў Чэхіі, вярхоўным прадстаўніком Савета ЕС Хаўерам Саланам і камісарам ЕС па знешняй палітыцы Бенітай Ферэра-Вальднер, інфармуе БелаПАН са спасылкай на чэшскае старшынство ў ЕС.
Сустрэча запланавана ў межах пасяджэння міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза.

Між тым, у прэс-службе Савета ЕС і Еўракамісіі паведамілі, што пакуль занадта рана казаць аб тым, ці будзе браць удзел у "тройцы" вярхоўны прадстаўнік ЕС Хаўер Салана і еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднер. МЗС Беларусі пакуль не каментуе інфармацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі