Сяргей Міхалок выступіў з навагоднім відэазваротам да прыхільнікаў (відэа)

Новая пласцінка "Ляпіса Трубяцкога" выйдзе 1 сакавіка 2014 года. Сяргей Міхалок паведамляе, што, магчыма, "Матрёшка" не вельмі прыгожая звонку, але знутры яе складуць "дыяменты, сапфіры і іншыя цудоўныя алмазы песеннага майстэрства".


Паводле слоў Міхалка, новая пласцінка напісаная ў жанры музычнага фантастычнага кібер-панку. На яе з'яўленне паўплывалі творы "Чалавек у высокім замку" Філіпа Дзіка, "Некрамант і Мона Ліза овердрайв" Уільяма Гібсана, "Ваўкі і авечкі" пісьменніцы Фігель-Мігель і 12-томнік Мікалая Карамзіна "Гісторыя дзяржавы Расійскай". Музыка сцвярджае, што кожная кампазіцыя "Матрёшки" — песня пра недалёкую будучыню, і яе рэальнасць залежыць "ад кожнага з нас".


Ролік з "квітнеючым" Міхалком напрыканцы змяняецца нарэзкай новага відэа і песень з "Матрёшки". Відавочна, што новы дыск працягне "рэвалюцыйную" лінію "Ляпісаў". Не абыдзецца на ім і без беларускамоўнай песні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі