Сяргей Скрабец пачаў агітаваць за сябе як кандыдата ў прэзідэнты

Сяргей Скрабец пачаў агітаваць за сябе як кандыдата ў прэзідэнты

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і экс-палітвязень Сяргей Скрабец заявіў пра пачатак кампаніі па падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх выбараў.

"Я адкрыў два дні таму свой персанальны сайт у сеціве і назваў яго "прэзідэнцкім". Буду яго паступова напаўняць, каб прывабіць прыхільнікаў", — перадае Радыё "Свабода" словы палітыка.

Скрабец плануе мець свайго прадстаўніка ў кожнай са 110 выбарчых акруг. І палова людзей, кажа ён, ужо ёсць. 

Раней палітык абяцаў па 100 долараў за кожны сабраны подпіс за сваё вылучэнне. Праўда, расплаціцца са зборшчыкамі ён плануе толькі пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах. "Агулам набіраецца 10 мільёнаў долараў. Калі пытаюцца, дзе я вазьму такія грошы, я адказваю: гэта кошт усяго аднаго канфіскаванага катэджа ў Драздах", — тлумачыць Скрабец.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына мяркуе, што парушэння выбарчага заканадаўства тут няма. "У нашым выбарчым заканадаўстве няма паняцця датэрміновай агітацыі", — кажа чыноўніца. Разам з тым яна нагадала, што пры зборы подпісаў нельга заахвочваць выбарцаў, бо гэта з'яўляецца падставай для адмовы ў рэгістрацыі. 

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 5.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі