Сяргея Жадана прапусцілі ў Беларусь праз розніцу ў напісанні імені

Сяргея Жадана прапусцілі ў Беларусь праз розніцу ў напісанні імені

У суботу, 10 лютага, вядомы ўкраінскі літаратар Сяргей Жадан быў затрыманы міліцыяй у Мінску. Праваахоўнікі прыйшлі да яго ноччу ў гатэльны нумар і паведамілі, што Жадану забаронены ўезд у Расію і, аўтаматычна, у Беларусь. Пратрымалі ў пастарунку да раніцы і адпусцілі. У пашпарт украінца пры гэтым паставілі пячатку, згодна з якой ён павінен пакінуць нашу краіну. За дзень разгарэўся самы сапраўдны міжнародны скандал — украінцы нават прыбралі свой стэнд з міжнароднага кніжнага кірмашу. Аднак ужо вечарам суботы рашэнне аб дэпартацыі было адмененае з удзелам МЗС.

Гэта ўжо другі за некалькі дзён выпадак, калі грамадзяніна Украіны спрабуюць дэпартаваць з Беларусі. У канцы студзеня, гэтаксама ўначы, у гатэлі, быў затрыманы журналіст Віталь Сізоў, які прыехаў у Мінск асвятляць паседжанне Трохбаковай кантактнай групы. У яго выпадку ўмяшальніцтва дыпламатаў не адбылося.

Сяргея Жадана прапусцілі ў Беларусь праз розніцу ў напісанні імені

Сяргею Жадану анулявалі забарону на ўезд у Беларусь

“Тое, што пытанне пазытыўна вырашылася, гэта добрае сведчанне, што супярэчанняў паміж намі няма. Вельмі разлічваю на тое, што гэта не тэндэнцыя, а выпадак”,

Абодвух грамадзян Украіны затрымалі не на мяжы падчас праходжання кантролю, а ў гатэлях. У Памежным камітэце Беларусі Еўрарадыё адмовіліся каментаваць гэты факт. Падрабязнасці раскрыў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун у размове з Радыё Свабода. "У яго транскрыпцыя ў пашпарце і спісе (спіс неўязных, складзены расійскімі ўладамі — Еўрарадыё) розная, напісанне прозвішча адрозніваецца на дзве літары. А ў сістэмах унутраных органаў больш пашыраныя звесткі, крыху іншыя ўлікі, якія прадугледжваюць больш пашыраны пошук, і органы МУС вызначылі, што персанальныя звесткі ўнесеныя ў спіс. Таму яго і затрымалі", — расказаў Бягун.

 

Пры гэтым, дазволіўшы Жадану знаходзіцца ў Беларусі, мы не парушылі пагаднення з расіянамі. Яно прадугледжвае, што беларускія ўлады ў асобных выпадках могуць дазволіць чалавеку з расійскага "чорнага спіса" ўязджаць і знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі