Сяргею Ціханоўскаму ў СІЗА не дазваляюць тэлевізар
Палітвязню Сяргею Ціханоўскаму ў СІЗА не дазваляюць тэлевізар. Пра гэта напісала ў Твітары яго адвакатка Наталля Мацкевіч.
Жанчына кажа, што ёй давялося паглядзець частку адной праграмы на АНТ, бо там быў зварот да яе падабароннага.
"Мне давялося паглядзець частку адной праграмы АНТ, бо ў ёй малады чалавек настойліва спрабаваў нешта данесці да Ціханоўскага. Але, на жаль... У Сяргея няма тэлевізара "ў сувязі з адсутнасцю энергетычных і тэхнічных магчымасцяў" (з адказу начальніка СІЗА)", — піша Мацкевіч.
Признаюсь. Мне пришлось посмотреть часть одной программы ОНТ, поскольку в ней молодой человек настойчиво пытался что-то донести до Тихановского. Но, увы… У Сергея нет телевизора «в связи с отсутствием энергетических и технических возможностей» (из ответа начальника СИЗО).
— Наталья Мацкевич (@n_matskevich) August 4, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.