Сярод пасажыраў парома Norman Atlantic няма грамадзян Беларусі
Пасажырскі паром церпіць катастрофу ў Іанічным моры, ёсць ахвяры.
Сярод пасажыраў парома Norman Atlantic, які церпіць катастрофу ў Іанічным моры каля ўзбярэжжа Грэцыі, няма грамадзян Беларусі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх дыпламатаў у Італіі.
Нагадаем, Norman Atlantic ішоў з Грэцыі ў Італію. Раніцай 28 снежня ён загарэўся каля ўзбярэжжа Грэцыі. Агулам на борце парома было 411 пасажыраў і 56 чальцоў экіпажу. У гаражным адсеку, дзе пачалося ўзгаранне, былі 125 грузавыя і 84 легкавыя аўтамабілі, 3 аўтобусы. На раніцу 29 снежня выратавалі 265 пасажыраў, больш за 200 яшчэ застаюцца на борце, інфармуе ВВС. Ёсць інфармацыя пра некалькіх загінулых.
Сярод пасажыраў найбольш грэкаў — больш за 200. З суседніх з намі краін там ёсць двое расіян і два ўкраінцы.
Фота: Reuters