Сын Беражкова: Нават палітвязняў так не ламалі

Сын Беражкова: Нават палітвязняў так не ламалі

Крымінальную справу былога генеральнага менэджэра хакейнага клуба “Дынама-Мінск” Уладзіміра Беражкова расследуюць ужо чатыры месяцы і дагэтуль не перадалі ў суд. Пра гэта рэсурсу by.tribuna.com паведаміў сын фігуранта гэтай гучнай справы Мікіта Беражкоў. Паводле яго інфармацыі, сітуацыя не выклікае аптымізму.

Уладзіміра Беражкова, нягледзячы на негалоснае правіла, змясцілі ў камеры СІЗА разам з “мацёрымі зэкамі”, а не з такімі ж абвінавачанымі ў эканамічных злачынствах. Ён знаходзіцца пад псіхалагічным прэсінгам і, па словах Мікіты Беражкова, “нават палітвязняў так не ламалі”.

Новых абвінавачанняў фігуранту справы ад раскраданні мільярда рублёў не выстаўляюць. Беражкоў не можа часта бачыцца з адвакатам, бо паводле новых правілаў абаронцы могуць наведваць сваіх кліентаў толькі па папярэднім запісе.

Былы генменэджэр мінскага “Дынама” мае абмежаваны доступ да інфармацыі пра сітуацыю ў спорце. Яму прыходзіць газета “Прессбол”, а таксама ён можа глядзець тры тэлеканалы, але канал “Беларусь 5”, па якім паказваюць трансляцыі хакейных матчаў, у СІЗА недаступныя.

Фота: ХК "Дынама-Мінск"

Сын Беражкова: Нават палітвязняў так не ламалі

Справа Беражкова і Суботкіна з ХК “Дынама”: раскраданні ці помста сілавікоў

Следства паведаміла падрабязнасці па справе. Некаторыя аргументы разбівае сын абвінавачанага. “Спорт-Экспресс” дае інфармацыю ад крыніц з “Дынама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі