Сын Канапацкай у 2020-м даносіў у міліцыю на мінчукоў, якія вешалі стужкі — НН
Аляксей Канапацкі
Сын Ганны Канапацкай Аляксей у 2020 годзе займаўся даносамі на пратэстоўцаў. Яго тэлефанаванне ў міліцыю не трапіла на агульную "чорную мапу" даносаў, але звесткі пра яго "Наша Ніва" атрымала ад "Белпола".
Паводле іх, Аляксей Дзмітрыевіч Канапацкі (1998 года нараджэння) затэлефанаваў у міліцыю 18 снежня 2020 года і паведаміў, што ў раёне вуліцы Быхаўскай, 14 у Мінску "двое чалавек вешаюць стужкі на плот".
Такія даныя, як сцвярджаецца, мае толькі адзін чалавек у Беларусі — старэйшы сын палітыка Ганны Канапацкай і бізнесоўца Дзмітрыя Канапацкага. Пара развялася ў 2008 годзе.
Аляксею 26 гадоў. У Мінску ён вучыўся ў школе №55 і ў гімназіі №29. Потым навучаўся ў нямецкім Боне. Калі Ганну Канапацкую прызначылі дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, Аляксей вярнуўся разам з ёй з Германіі ў Мінск. Тут ён скончыў эканамічны факультэт БДУ.
Ад 2017 года малады чалавек зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік, які здае нерухомасць у арэнду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.