Сын Сахашчыка распавёў, як уцёк з Беларусі ў Літву

Аляксандр Сахашчык

Аляксандр Сахашчык / t.me/sahashchik/

Сын Валерыя Сахашчыка Аляксандр распавёў, як у 2022 годзе ўцёк з Беларусі ў Літву — нелегальна пераходзіў мяжу. Ён — маёр, праходзіў службу ў 33-м асобным атрадзе спецыяльнага прызначэння Сіл спецыяльных аперацый. Скончыў факультэт ваеннай разведкі, факультэт Генеральнага штаба Узброеных сіл Ваеннай акадэміі Беларусі. Пасля таго, як у лютым 2022-га Валерый Сахашчык у відэазвароце заклікаў беларускіх вайскоўцаў не ўдзельнічаць у расійскай агрэсіі супраць Украіны, Аляксандр вырашыў уцякаць. Інакш узніклі б праблемы — прымушалі б "даць нейкія інтэрв'ю", каб "здрадзіў свайму бацьку".

"Добра, што я валодаю ведамі і навыкамі, якія дазваляюць перайсці мяжу", — кажа афіцэр. І працягвае: "Пераплыў раку, ламаў лёд... Усё як вучылі. Пераплыў на той бок, апрануўся і пайшоў здавацца мясцовым памежнікам".

Валерый Сахашчык — былы камандзір брэсцкай 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Жыве і займаецца бізнесам у Польшчы. Летась увайшоў у склад Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай як прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы. Стварыў беларускую 1-ю Асобную дэсантна-штурмавую роту, якая ўваходзіць у склад 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных сіл Украіны. Валерый Сахашчык кіруе Дэпартаментам нацыянальнай бяспекі пра Аб'яднаным пераходным кабінеце. Яго сын у ім займае пасаду начальніка штаба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі