Сёлета нарадзіліся 62 дзіцяці, маці якіх мелі станоўчы тэст на COVID-19
Сёлета ў Беларусі нарадзіліся 62 дзіцяці, маці якіх мелі станоўчы тэст на COVID-19. Пра гэта ў панядзелак падчас анлайн-відэабрыфінгу паведаміла Таццяна Бурдзь, галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя. "Дзеці здаровыя", — кажа яна. Паводле слоў Бурдзь, сярод згаданых дзяцей ёсць дзве двойні.
Таксама прадстаўніца Мінаховы здароўя паведаміла, што каранавірус у нашай краіне выявілі ў некалькіх тысяч дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.