Сёлета плошча радыеактыўна забруджаных лясоў паменела на 30 тысяч га

У першым паўгоддзі плошча лясоў, аднесеных да зонаў радыеактыўнага забруджання, зменшылася на 29,8 тысячы га або на 2,1%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўнітарнае прадпрыемства “Беллесабарона”.

Паводле дадзеных прадпрыемства, тэрыторыя, аднесеная да зоны першачарговага адсялення з забруджаннем глебаў цэзіем-137 зменшылася на 40%, тэрыторыя зоны наступнага адсялення — на 4,7%, зона з правам адсялення — на 1,2%, а зона з перыядычным радыяцыйным кантролем на 1,8%.

У выніку радыяцыйнага абследавання земляў ляснога фонду Мінлясгасу ў першым паўгоддзі 2015 года выяўлена змяншэнне плошчы зон радыеактыўнага забруджання на 8,6 тысяч га. Гэта абумоўлена зніжэннем шчыльнасці забруджання глебаў цэзіем-137 у выніку радыеактыўнага распаду, пераразмеркавання радыенуклідаў па кампанентах лясных сістэм.

На сёння плошча ляснога фонду ў зонах радыеактыўнага забруджання ў арганізацыях, падпарадкаваных Мінлясгасу, складае 1 мільён 416 тысяч га, або 17,5% ад агульнай плошчы.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі