Сёлета ў Беларусі распачалі 3330 крымінальных спраў, звязаных з наркотыкамі

Гэта на 1335 крымінальных спраў больш, чым было летась.



Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Мікалай Карпянкоў, 38% ад усіх спраў распачатыя на збытчыкаў.



З пачатку года ў наркадылераў, якія гандлююць насеннем маку, у Беларусі канфіскавалі 12 транспартных сродкаў. Аднак, паводле дэкрэта кіраўніка дзяржавы, які быў падпісаны ў 2014 годзе, такіх дылераў немагчыма прыцягваць да крымінальнай адказнасці. Паводле міжнародных нормаў опійнае насенне маку не могуць прызнаць наркотыкам. Карпянкоў адзначыў, што з парламентарамі ідзе абмеркаванне магчымасці прыцягнення такіх дылераў да крымінальнай адказнасці.



Нагадаем, што напрыканцы 2013 года колькасць спажыўцоў шыркі з насення маку магла складаць да 150 тысяч чалавек. Але з увядзеннем дэкрэту кіраўніка дзяржавы наркарынак у гэтым кірунку у разы зменшыўся.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі