Сёлета ў Беларусі завялі шэсць справаў за распаўсюд дзіцячага порна

У 2010 годзе ў Беларусі распачалі шэсць крымінальных справаў, звязаных з дзіцячай парнаграфіяй, паведамляе БелаПАН. Спецыялісты МУС аднак сцвярджаюць, што гэтая праблема не атрымала ў краіне шырокага распаўсюду. Паводле звестак упраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі, у 2008 годзе супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых грамадзянаў Расіі і Беларусі, якія стварылі сетку прытонаў для заняткаў прастытуцыяй. У 2005-2008 гадах злачынцы выраблялі і размяшчалі ў інтэрнэце матэрыялы з дзіцячай парнаграфіяй.

У 2009 годзе яны атрымалі ад трох да сямі год турмы. Апроч таго, ва Ўкраіне затрымалі яшчэ аднаго чальца злачыннай арганізацыі, які займаўся падбораў непаўналетніх для ўдзелу ў порназдымках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі