Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 2,5 тысячы чалавек
Адзнака ў пашпарце пра дэпартацыю / Еўрарадыё, архіўнае фота
Ад пачатку года з Беларусі дэпартавалі больш за 2,5 тысячы чалавек. Такую лічбу ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" назваў начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
"Гэта была крайняя мера. Яна ўжываецца, калі чалавек сапраўды ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы або грамадскаму парадку", — заявіў ён
Бягун дадаў, што замежнікі атрымліваюць у Беларусі магчымасць жыць, працаваць і атрымліваць міграцыйную дапамогу. "Але калі раптам з законам у чалавека ёсць праблемы, то і дзяржава прымае адпаведныя меры", — дадаў міліцэйскі чыноўнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.