Сёння адзначаецца Міжнародны дзень сям'і
Яго заснавала Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, каб звярнуць увагу грамадства на шматлікія праблемы сям'і.
Міжнародны дзень сям'і адзначаецца 15 траўня ад 1994 года. Штогод для яго выбіраецца нейкая асобная тэма. Летась гэта было "забеспячэнне баланса паміж працоўнай дзейнасцю і выкананнем сямейных абавязкаў на карысць сям'і і грамадства". Сёлета — "садзейнічанне сацыяльнай інтэграцыі і салідарнасці пакаленняў".