Сёння будзе вынесены прысуд у справе "Матолька супраць БТ"

Сёння будзе вынесены прысуд у справе "Матолька супраць БТ"

5 верасня судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда абвесціць прысуд у справе фатографа Антона Матолькі супраць Белтэлерадыёкампаніі. Фатограф лічыць, што Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія парушыла яго аўтарскія правы.

Суд паміж Матолькам і БТ цягнецца ўжо некалькі месяцаў. Нагодай стала паўночнае ззянне, якое фатограф зняў у сакавіку і размясціў здымкі ў інтэрнэце. Фатаздымкі рэдкай прыроднай з'явы з дазволу аўтара размясцілі некалькі інтэрнэт-рэсурсаў, а потым і БТ, якое не прасіла дазволу.

Суд быў адзначаны некалькімі кур'ёзнымі момантамі. У прыватнасці, прадстаўнік Белтэлерадыёкампаніі на адным з пасяджэнняў заявіў, што статут БТ вышэй за закон аб аўтарскім праве. А на другім пасяджэнні юрыст БТ паведаміў, што паўночнае ззянне — гэта сацыяльная з'ява.

Фатограф патрабуе з тэлерадыёкампаніі кампенсацыі за маральную шкоду ў 0,01 капейкі. Грошы ён прапаноўвае пералічыць яму безнаяўным разлікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі