Сёння беларусы адзначаюць Дзень Волі
25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе была прынятая Трэцяя Устаўная грамата Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты дакумент абвяшчаў незалежнасць Беларусі.
У савецкі час Дзень Волі адзначаўся толькі па-за межамі Беларусі або падпольна. Масавыя святкаванні ў Беларусі пачаліся толькі ў 1990-х гадах. У 1993 годзе ў святкаванні ў Мінску прынялі ўдзел старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і старшыня Рады БНР Язэп Сажыч.
Сёлета масавыя святкаванні, прымеркаваныя да Дня Волі, адбыліся ў Гродне і Мінску.