Сёння Лукашэнка правядзе нараду па сітуацыі ў сельскай гаспадарцы
Гаворка пойдзе і пра цяперашняе становішча спраў, і пра перспектывы яе развіцця.
27 сакавіка Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду, прысвечаную сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Гаворка пойдзе пра праблемы галіны і перспектывы яе развіцця, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, 16 сакавіка падчас кадравых прызначэнняў кіраўнік дзяржавы закрануў сітуацыю ў сельскай гаспадарцы. Ён запатрабаваў не зацягваць з правядзеннем пасяўной кампаніі, "таму што вельмі важна як мага хутчэй зерне пакласці ў глебу". Лукашэнка нагадаў, што летась было сабрана больш за 10 млн тон збожжа і кукурузы. І гэты ўзровень сёлета трэба захаваць, падкрэсліў ён.
Фота: БЕЛТА