Сёння можа вырашыцца, хто прадставіць Беларусь на віленскім саміце
Пытанне аб прадстаўніцтве нашай дзяржавы на саміце Усходняга партнёрства пакуль не вырашанае.
Пра гэта паведаміла 22 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў намесніца міністра замежных спраў Алена Купчына, адказваючы на пытанне БелаПАН.
Па яе словах, пытанне будзе вырашанае ў бліжэйшыя некалькі дзён і, магчыма, нават сёння.
Нагадаем, трэці саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Вільні 28—29 лістапада. Беларусь атрымала безыменнае запрашэнне. 19 лістапада пасля сустрэчы са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым у Маскве кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заявіў, што ўзровень удзелу Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства "не павінен быць нейкім вельмі высокім".
Фота — mfa.gov.by