Сёння на Міншчыне праходзіць свята ў гонар Сабору беларускіх святых
Свята ў гонар 25-годдзя кананізацыі Сабору беларускіх святых праходзіць сёння ў Калодзішчах пад Мінскам.
Мерапрыемствы пачаліся ў 8.30 з Боскай літургіі на беларускай мове. Пасля богаслужэння прайшла святочная трапеза, а затым літаратурна-музычная праграма, падчас якой аўтары прадставілі ўзоры паэзіі і музыкі, прысвечаныя святым Беларусі.
Удзельнічаюць у святкаванні ўсё жадаючыя, перадае БЕЛТА.
Свята Сабора беларускіх святых адзначаецца праз два тыдні пасля дня Святой Тройцы. У Сабор уваходзяць 15 нябесных заступнікаў нашай краіны, якія жылі ў розныя стагоддзі і зрабілі вялікі ўнёсак у місію праваслаўнай царквы на беларускіх землях.
Сярод іх — епіскап Міна Полацкі, свяціцель Кірыла Тураўскі, прападобная Ефрасіння Полацкая, праведная княгіня Сафія Слуцкая ды іншыя.