Сёння пачынаецца суд па "справе студэнтаў"

Сёння пачынаецца суд па "справе студэнтаў"

14 траўня ў 10:30 у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачнецца суд па "справе студэнтаў". Абвінавачанымі праходзяць 12 чалавек, у тым ліку Алана Гебрэмарыям — прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў.

Акрамя яе абвінавачанымі праходзяць студэнцкія актывісты Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Яна Арабейка, Ягор Канецкі, Глеб Фіцнер, Ілля Трахтэнберг, Вікторыя Гранкоўская, Настасся Булыбенка, Таццяна Якельчык, а таксама выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава.

Іх усіх вінавацяць у арганізацыі студэнцкіх акцыяў пратэсту, якія прайшлі ў верасні 2020-га. Усім выставілі артыкул 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што прывяло да парушэння працы ўстаноў і транспарту. За гэта пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі