Сёння пачалося сумеснае беларуска-расійска-сербскае ваеннае вучэнне
У Брэсцкім раёне 6 чэрвеня пачалося сумеснае беларуска-расійска-сербскае ваеннае вучэнне “Славянскае братэрства-2017”. Яно праходзіць на палігоне “Брэсцкі” і на ўчастку ракі Мухавец. З беларускага боку задзейнічаны падраздзяленні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый (400 чалавек), з расійскага боку — дэсантнікі з 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі (300 байцоў), з сербскага — прадстаўнікі спецыяльнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Сербія (50 чалавек), інфармуе БЕЛТА.
Кіруе “Славянскім братэрствам-2017” камандуючы сіламі спецаперацый Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Вадзім Дзенісенка. Вайскоўцы трох краін адпрацоўваюць задачы па барацьбе з тэрарызмам. Вучэнні працягнуцца да 15 чэрвеня.
Фота: ria.ru