Сёння пройдзе першы экзамен ЦТ — па беларускай мове
25 чэрвеня пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне для тых, хто паступае ў ВНУ.
Першы іспыт, які здаюць абітурыенты, — беларуская мова. На яго запісалася 18,6 тысячы чалавек.
Іспыт па рускай мове пройдзе 26 і 27 чэрвеня, па грамадазнаўстве — 29 чэрвеня, па матэматыцы — 1 і 2 ліпеня, па біялогіі — 4 ліпеня, па замежнай мове — 6 ліпеня, па хіміі — 8 ліпеня, па фізіцы — 10 ліпеня, па гісторыі Беларусі — 12 ліпеня, па геаграфіі — 14 ліпеня, па сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 16 ліпеня.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй пункты правядзення ЦТ маюць сродкі дэзінфекцыі. Рассадка абітурыентаў у аўдыторыях будзе рабіцца з улікам сацыяльнай дыстанцыі. На экзамене можна быць у масцы.
Рэзервовыя дні для ЦТ па беларускай і рускай мовах — 19 і 21 ліпеня.
Перарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні абітурыенты могуць з 12 па 17 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.