Сёння ў мінскіх дзіцячых садках і школах з'явіцца цяпло
У панядзелак, 30 верасня, ацяпленне ўключаць таксама ў паліклініках і бальніцах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, бібліятэках.
Рашэнне аб уключэнні ацяплення было прынята Мінгарвыканкамам з улікам неспрыяльнага прагнозу надвор'я, паведамляе БЕЛТА.
Калі з'явіцца цяпло ў кватэрах мінчукоў, пакуль невядома.