Сёння ў Мінску пачнецца бізнес-канферэнцыя "Дзелавы інтэрнэт"
У чацвер, 10 лістапада, у Мінску пачнецца 11-я Міжнародная бізнес-канферэнцыя "Дзелавы інтэрнэт". У гатэлі "Рэнесанс Мінск" а 10-й гадзіне збяруцца прадстаўнікі такіх кампаніяў, як Google, YouTube, Gemius, Viber, Yandex, Mail.ru, UBER, EPAM, Wargaming, Meduza, tut.by.
Арганізатары адзначаюць, што мерапрыемства, прысвечанае развіццю бізнесу ў інтэрнэце, дасць магчымасць даведацца пра ўсё самае актуальнае — сусветныя трэнды і практычныя інструменты ад міжнародных спікераў, атрымаць новыя веды і дзелавыя кантакты. Сёлетні "Дзелавы інтэрнэт" пройдзе пад слоганам "Інавацыі ў дзеянні". Канферэнцыя будзе разглядаць выкарыстанне інтэрнэт-тэхналогій для бізнесу ў двух аспектах — трэнды і інструменты. Плануецца, што больш за 35 дакладаў ад экспертаў разаб'юць на тры секцыі — "Трэнды і інавацыі", "Маркетынг і рэклама" і "Медыя".
З праграмай двухдзённай бізнес-канферэнцыі можна пазнаёміцца тут.