Сёння ў Мінску працягваецца суд над блогерам Эдуардам Пальчысам

Сёння ў Мінску працягваецца суд над блогерам Эдуардам Пальчысам

У панядзелак, 17 кастрычніка, у Мінску а 10-й гадзіне працягваецца суд над блогерам Эдуардам Пальчысам. Працэс распачаўся ў пятніцу ў Мінскім гарадскім судзе, ён праходзіць у закрытым рэжыме. Заснавальніка і аўтара сайта 1863x.com абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай варожасці і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.

У 2015 годзе, пасля таго, як у Беларусі на Пальчыса распачалі крымінальную справу за адну з публікацый, ён з'ехаў ва Украіну, дзе няўдала спрабаваў атрымаць палітычны прытулак. У пачатку 2016-га яго затрымалі ў Бранскай вобласці Расіі, куды ён прыехаў з Украіны, нібыта, у пошуках працы. У чэрвені беларуса экстрадзіравалі на радзіму. Дзевяць артыкулаў на яго сайце былі прызнаныя ў судзе экстрэмісцкімі.

Нядаўна праваабаронцы прызналі 25-гадовага Эдуарда Пальчыса палітвязнем.

Як праходзіў пікет у падтрымку Эдуарда Пальчыса (фотарэпартаж)

Коратка і самае галоўнае пра справу Эдуарда Пальчыса

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі