Сёння ў Мінску выступяць "Крама", Neuro Dubel, :B:N:, Pomidor/OFF

Ужо сёння на вялікім канцэрце ў мінскім клубе Re:Publiс (вул. Прытыцкага, 62) зайграюць "Крама", Neuro Dubel, :B:N:, Pomidor/OFF і "Мутнаевока".


"Крама" і Neuro Dubel не штурмавалі "вялікіх" сцэнаў ужо некалькі гадоў. Гурт Ігара Варашкевіча знаходзіўся ў вымушаным творчым адпачынку. А гурт Аляксандра Кулінковіча актыўна выпускаў альбомы ды выступаў хіба што ў сутарэннях клуба "Гудвін". Нарэшце "генералы айчыннага року" сустрэнуцца з сапраўдным танцполам!


:B:N: і Pomidor/OFF з'яўляюцца на публіцы нашмат часцей. Бярозаўскі гурт стаў сапраўдным адкрыццём мінулага года і выйшаў у лідары па запампоўках з сайта Еўрарадыё. А Pomidor/OFF атрымалі апошнія на гэты час "Рок-кароны" — за песню года ("Дым") і ў якасці гурта года. Пачатак канцэрта ў 18:00.

Квіткі на фэст "Дзень радыё" яшчэ можна набыць у самім Re:Public, у ГЦ "Купалаўскі" (19-ы павільён), а таксама ў распаўсюджвальнікаў ды на сайтах bileti.by, ticketpro.by і kvitki.by. Сёння яны каштуюць 130-150 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі