Сёння ў Віцебску адкрыецца "Славянскі базар-2015" (відэа)
Міжнародны фестываль мастацтваў праводзіцца ўжо 24-ы раз.
У чацвер, 9 ліпеня, адкрыецца 24-ы Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Урачыстасць пройдзе ў Летнім амфітэатры, пачатак у 20.30. У канцэрце возьмуць удзел вядомыя артысты з Беларусі, Расіі, Сербіі і іншых краін. Будуць пераможцы "Еўрабачання" мінулых гадоў Аляксандр Рыбак і Марыя Шэрыфавіч.
"Славянскі базар": Запрашаць пераможцаў Еўрабачання няма неабходнасці
Тым часам у Летнім амфітэатры ўжо прайшлі першыя канцэрты. "Народныя навіны Віцебска" адзначаюць, што Ірына Алеграва ўчора "не змагла сабраць амфітэатр нават з дапамогай дэсантнікаў". Адзін з сектараў так і застаўся пустым.
Фота: news.vitebsk.cc