Сёння ў Віцебску адкрываецца "Славянскі базар"

Сёння ў Віцебску адкрываецца "Славянскі базар"

У чацвер, 14 ліпеня, у віцебскім Летнім амфітэатры адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця Міжнароднага фестываля мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Ён праводзіцца ўжо 25-ы раз.

Жывая трансляцыя пачнецца на тэлеканале "Беларусь 1" у 22.00.

Як чакаецца, сёлета на "Славянскі базар" прыедуць 5300 гасцей з 45 краін свету (лічба для гэтага фестываля рэкордная). Для яго асвятлення ўжо акрэдытавалася больш за 500 прадстаўнікоў СМІ з 10 краін.

Фестываль працягнецца да 18 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі