Сёння Юрый Дземідовіч заспявае на дзіцячым “Еўрабачанні 2009”

21 лістапада ў Кіеве адбудзецца фінал дзіцячага конкурсу песень "Еўрабачанне 2009". Канцэрт пачнецца ў кіеўскім Палацы спорту прыкладна ў 21:30 па мясцовым часе. Урачыстае адкрыццё конкурса адбылося, як і было запланавана, 16 лістапада — нягледзячы на тое, што ва Ўкраіне лютавала эпідэмія грыпу. 20 лістапада адбылася генеральная рэпетыцыя конкурса. Напярэдадні адзін з асноўных прэтэндэнтаў на перамогу — беларус Юрый Дземідовіч, які выканае песню “Чароўны трусік”, — упаў са сцэны і зламаў вялікі палец на правай руцэ.

Наўпростая трансляцыя з дзіцячага “Еўрабачання 2009” пачнецца сёння ў 21:15 на Першым нацыянальным канале беларускага тэлебачання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі