Сёння знізіліся курсы долара, еўра і расійскага рубля
У чацвер на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара знізіўся на 10 рублёў і складае 8680 рублёў, курс еўра — на 60 рублёў — да 11170. Курс расійскага рубля складае 276 беларускіх рублёў (учора — 278,5).
Нагадаем, у сераду курс долара вырас на 10 рублёў, а курс еўра — на 40.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net